Варты пашаны
Посуд гліняны.
Экалагічны, каляровы,
Карыстайся – будзь здаровы!
Калі ласка, - гладышы!
Выбірайце для душы.
Малако ў іх налівайце –
Ганчароў успамінайце.
Як нальеце квасу ў гляк –
Незвычайны будзе смак!
Ён халодненькі, празрысты,
Бы з крынічкі самай чыстай.
Каб пад’есці ад душы
Ў поле бралі спарышы.
Тут табе і суп,і каша -
Карысная ежа наша.
А пузаценькі гаршчок
Грэе ў печы круглы бок.
Кашу смачную гатуе –
Шчыра дзетак пачастуе.
А.Шуляк
разгарнуць » / « згарнуць