Рэжым працы дзяржаўнай ўстановы адукацыі
«Дзіцячы сад №3 г. Лунінца»
Панядзелак - Пятніца
7.30 - 18.00
Выхадныя дні
панядзелак, нядзеля, святочныя дні
Наш юрыдычны адрас:
225644, Брэсцкая вобласць,
г. Лунінец, вул. Чырвонаармейская,37
Кантактны тэлефон:
8 (01647) 6-12-60
8 (01647) 55-100
sad3_lun@guo.bc.by
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі:
№ 291021080 от 26 марта 2014 г.
Структура дзяржаўнай установы адукацыі
"Дзіцячы сад №3 г. Лунінца"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы сад №3 г. Лунінца", з'яўляецца дзяржаўнай установай дашкольнай адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, праграму выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю.
Асноўнай мэтай установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яго маральных норм, садзейнічанне набыццю ім сацыяльнага вопыту.
Асноўнымі задачамі ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляюцца:
- забеспячэнне дашкольнай адукацыі выхаванцаў у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі дашкольнай адукацыі;
- далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў;
- выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу выхаванцаў;
- забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
- фарміраванне культуры сямейных адносін, каштоўнасных адносін да сям'і;
- стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказанне ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
- ахова здароўя выхаванцаў, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця.